spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

БЫВАЙ, МАСЛЕНІЦА!

Дата:

Масленіца – язычніцкае свята, якое ахвотна спраўляецца і ў праваслаўным асяродку. Яно не мае ў календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня, або за сем дзён да перадвелікоднага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень (сёлета – з 6 па 13 лютага), які так і называецца – Масленічны або Сырны.
Нашы продкі святкавалі гэта свята весела, шумна. І такая традыцыя захавалася да нашых дзён.
Абрадавае свята Масленіцы сумеснымі намаганнямі падрыхтавалі нядаўна супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і гарадскога Дома культуры. На мера-прыемства былі запрошаны ўдзельнікі клубаў ТЦСАН “Падлетак”, “Спатканне”, “Ты не адзін”, “Пад сямейным парасонам”, а таксама ўсе жадаючыя.
Гасцей сабралася шмат. Свята пачалося з сапраўднага казачнага відовішча, у якім была і Вясна, і зімовы персанаж Зюзя. Дзеці глядзелі на іх з захапленнем і верай, а потым і самі паўдзельнічалі ў прадстаўленні. Для іх былі падрыхтаваны гульні з рознакаляровымі стужкамі на спрытнасць. Дарослыя таксама не сумавалі. Усіх жадаючых запрашалі паспяваць прыпеўкі, паўдзельнічаць у вясёлых гульнях. Самым актыўным удзельнікам свята былі ўручаны прызы, сродкі на набыццё якіх выдзеліў Драгічынскі цэх прыроднага і звадкаванага газу.
На вуліцы марозіла, але вядомы ў раёне фальклорны ансамбль “Зараначка” саграваў усіх сваімі задорнымі песнямі. Ніхто не стаяў на месцы: як і колісь, вадзілі карагоды, дружна ўзяўшыся за рукі. А музыка лілася і лілася…
Пасля спеваў і скокаў праходзіў самы адметны рытуал мерапрыемства – спальванне чучала зімы. У старажытнасці лічылася, што ў агні згараюць і з дымам адыходзяць у нябыт усе людскія непрыемнасці. Чучала згарэла хутка, а далей работнікі цэнтра запрасілі ўсіх пачаставацца ўласнаручна прыгатаванымі блінамі з чаем. Госці елі з апетытам і з вялікай удзячнасцю да людзей, якія арганізавалі цудоўнае свята.

Крысціна СУПРУН.
Фота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Стали частью яркой истории. Молодежь Дрогичинского района поделилась впечатлениями от участия в мероприятиях

В День народного единства в Минске стартовал Республиканский проект...

У Драгічыне прайшло святочнае мерапрыемства для ветэранаў-медыкаў

Душэўная дружалюбная абстаноўка панавала 2 кастрычніка ў чытальнай зале Драгічынскай бібліятэкі....

Председатель гаражного кооператива в Дрогичине присваивал деньги собственников

В сентябре суд Дрогичинского района рассмотрел уголовное дело в...

Радостовская больница в числе победителей конкурса по благоустройству

Радостовская участковая больница по итогам областного смотра-конкурса по благоустройству...