ДЗЕ ПРАЦУЕМ І ЖЫВЁМ, ТАМ ПАРАДАК НАВЯДЗЁМ

Дата:

Раённы выканаўчы камітэт 22 сакавіка 2010 года прыняў рашэнне № 301 “Аб правядзенні месячніка па добраўпарадкаванню населеных пунктаў раёна”. Ён праводзіцца з 1 па 30 красавіка ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у мэтах прыцягнення насельніцтва і працоўных калектываў да выканання работ па добраўпарадкаванню, азеляненню і навядзенню належнага парадку на тэрыторыі Драгічыншчыны.
Створана рабочая група па правядзенню месячніка, зацверджаны спецыяльны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню. Іх паспяховае ажыццяўленне павінны забяспечыць усе працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці, а таксама навучальныя ўстановы.
Бяспрэчна, у дбайных, неабыякавых гаспадароў прысядзібныя ўчасткі, дамы, іншыя пабудовы, тэрыторыя вакол іх заўсёды знаходзяцца ва ўзорным санітарным стане. Чысціня і парадак на іх падтрымліваюцца пастаянна. І тут трэба адзначыць, што і органы нашай мясцовай улады пытанням добраўпарадкавання ўдзяляюць самую пільную ўвагу. Аб гэтым яскрава сведчаць утульнасць і чысціня Драгічына, Антопаля і іншых населеных пунктаў раёна.
Каб не быць мнагаслоўнымі, прывядзем некаторыя лічбы і факты. Пачынаючы з 2004 года на прыдамавых тэрыторыях горада былі абуладкаваны 24 дзіцячыя гульневыя пляцоўкі, на якія выкарыстана 240 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў.
Шмат увагі надаецца і пытанням азелянення. Толькі за 2007-2009 гады ў г.Драгічыне было пасаджана 177700 штук кветак, а ў Антопалі – 3200. Усяго па раёну за гэты час высадзілі звыш 5 тысяч дрэўцаў і дэкаратыўных кустарнікаў.
На добраўпарадкаванне затрачваюцца вялікія фінансавыя сродкі. Так, за 2005-2009 гады на гэтыя мэты было выдаткавана 5,7 мільярда рублёў. Аднак вельмі засмучае той факт, што сярод нас знаходзяцца людзі, якія, не задумваючыся, раўнадушна топчуць газоны, знішчаюць кветкі, вертыкальныя стойкі азелянення і г.д.
На мінулым тыдні ў раёне праводзілася экалагічная акцыя “Моладзь – за чысціню гарадоў і сёл”. Яе ўдзельнікі – вучні навучальных устаноў, члены БРСМ – наводзілі ўзорны парадак не толькі ў населеных пунктах, але і ў лясных угоддзях, зонах адпачынку, ля рэк і каналаў.
Месячнік па добраўпарадкаванню працягваецца. Справа гонару кожнага працоўнага калектыву, кожнага жыхара раёна – прыняць у ім актыўны ўдзел, зрабіць усё, каб усе нашы населеныя пункты сталі яшчэ больш прыгожымі і ўтульнымі.

Аляксей ФЁДАРАЎ.
Фота Юрыя СЯРГЕЯ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...