ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

Дата:

Добры ўраджай бульбы вырашчаны сёлета на землях племзавода  “Заказельскі”. Клубні “другога хлеба” ў гаспадарцы ўбраны амаль на трэці пло-шчаў. Ураджайнасць гэтай культуры складае каля 300 цнт. з гектара. Насенны матэрыял элітных рэпрадукцый, у прыватнасці, гатунку “Гала”, закладваецца на захоўванне. Ёсць пастаянны попыт і на харчовую бульбу: яна адгружаецца як мясцовым спажыўцам, так і пакупнікам з бліжняга замежжа.

ххх
У СВК “Імянінскі” пры-ступілі да ўборкі ранніх яблыкаў  гатункаў “Аўксіс”, “Балатоўская”, “Орлік” і іншых. Рэалізавана ўжо больш 15 тон адборнай садавіны. Асноўнымі яе заказчыкамі-спажыўцамі на сённяшні дзень з’яўляюцца сталічныя гіпер-і супермаркеты.
ххх
Яшчэ на некалькі дзён прадоўжаны дадатковы набор вучняў у школу мастацтваў па спецыяльнасцях: домра, цымбалы, балалайка, баян, акардэон і духавыя інструменты. Малодшым школьнікам, якія маюць адпаведныя здольнасці, яшчэ не позна запісацца ў падрыхтоўчую групу   для заняткаў выяўленчым мастацтвам. Сёлета  пасведчанне аб заканчэнні Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі каля 40 хлопчыкаў і дзяўчынак.
ххх
На жаль, у цяперашняй рэчаіснасці маюць месца і анты-грамадскія згубныя з’явы. Як сведчаць міліцэйскія зводкі, у сярэдзіне жніўня супрацоўнікамі РАУС быў затрыманы 24-гадовы жыхар Антопаля, у якога быў выяўлены скрутак з наркатычным рэчывам – марыхуанай. У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што некалькі раней гэты грама-дзянін збыў 35 грамаў марыхуаны жыхару Драгічына. Узбуджана крымінальная справа па факту захоўвання і збыту наркатычных рэчываў.  Адпаведныя артыкулы Крымінальнага Кодэксу прадугледжваюць даволі суровае пакаранне.
Галіна ШАФРАН.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Майстар за рулём і педагог у сэрцы

Еду я аднойчы па знаёмай дарозе і бачу наперадзе вучэбны легкавы...

Правительство определило, какую матпомощь получат ветераны ко Дню Победы

Правительство утвердило размеры материальной помощи, которая будет выплачена ветеранам...

Автопробег и митинг-реквием, посвященный Дню памяти жертв Хатынской трагедии, состоялись в Дрогичинском районе

Автопробег стартовал от Военно-исторического музея им. Д.К. Удовикова. Участники...

Судьбу Хатыни в годы войны разделили более 50 деревень района

Ежегодно в Беларуси 22 марта отдается дань памяти жертвам Хатынской трагедии,...