Гаспадаркі раёна працягваюць сяўбу яравых культур

Дата:

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, па стану на 18 красавіка ў нашым раёне яравая сяўба набліжаецца да “экватара”. Сельгаскультуры размешчаны на 11 766 гектарах. Поўнасцю завершана сяўба лёну на плошчы 364 гектары. Цукровыя буракі пасеяны на 1047 гектарах, што складае 65 працэнтаў да плана.

Усе гаспадаркі завяршылі сяўбу на цукровым палетку.

Да сяўбы кукурузы прыступілі многія гаспадаркі раёна, аднак лідзіру­юць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Ліпніцкі», “Аляксеевічы-Агра”, “Агра-Дзеткавічы” і “Асіпавічы”.

Адначасова вядуцца і іншыя неадкладныя работы: хімпраполкі, падкормкі мінеральнымі ўдабрэннямі, апрацоўкі пасеваў ад шкоднікаў і хвароб, сяўба траў, унясенне арганічных угнаенняў, а ў пачатку мая пачнецца ўжо і нарыхтоўка кармоў.

Аляксандр РЭПІХА.
Фота Яніны ПРАТАСЕВІЧ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Возвращение Снегурочки большим праздником отмечают в Беловежской пуще

Возвращение Снегурочки большим праздником отмечают в национальном парке "Беловежская...

Как стать членом добровольной дружины

О том, как стать членом добровольной дружины, какими правами и льготами...

Районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра» прошел в Дрогичине

В Дрогичине состоялся районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»,...

В Дрогичине состоялась профориентационная встреча учащихся с представителями военных вузов страны

В городском Доме культуры 5 декабря состоялась профориентационная встреча...