spot_img

ИЮЛЬ

Дата:

Ліпень – самы гарачы месяц, сярэдзіна лета. Птушкі ў лясах і садах спяваюць рэдка. Змаўкаюць салаўі і зязюлі. Чутны апошнія крыкі карасцеля. Не перапеў усе песні і перапёл. Ён хоць і заняты выкормліваннем вывадка, аднак яго спевы ў збажыне чутны на працягу ўсяго месяца.
У высокім, ясным небе над палямі па-ранейшаму можна пачуць звонкі спеў жаваранка. А ў вершалінах дрэў час ад часу яшчэ гучыць працяглы, чысты і меладычны свіст івалгі. Галава яе, спіна і брушка яркага, залаціста-жоўтага колеру, а крылы чорныя. Гэтая прыгожая птаха вяртаецца з выраю позна – у маі, а адлятае рана – у канцы жніўня.
У большасці дробных птушак дзеці ўжо выраслі і пакінулі гнёзды. Яны вучацца лятаць, лавіць здабычу, збіраць корм, набіраюцца сіл да адлёту ў вырай. Ластаўкі, берасцянкі, вераб’і гадуюць у гнёздах другі вывадак птушанят.
У старэйшых птушак пачынаецца лінька. Дарэчы, у дробных яна праходзіць паступова і нябачна. У гэтых птахаў магчымасць лятаць застаецца, а вось у буйных – гусей, лебедзяў, качак і іншых выпадаюць і махавыя пер’і і птушкі не здольны добра лятаць. Яны ад гэтага і трымаюцца цяпер у недаступных месцах – сярод топкіх балот у зарасніках камышоў і трыснягу.
У млекакормячых жывёл: ласёў, мядзведзяў, ваўкоў, барсукоў, ліс таксама падрос маладняк. Ён часта разам з бацькамі вучыцца здабываць ежу.
У ліпені паспяваюць ягады – суніцы, чарніцы, маліна, парэчкі. Цвіце ліпа – адсюль і назва месяца. Праўда, іншы раз, калі стаяць гарачыя чэрвеньскія доўгія дні, ліпа зацвітае ў другой палавіне чэрвеня. Як кажуць, год на год не прыходзіцца.
Вакол маленькіх белых кветачак ліпы гудуць тысячы пчол. Ліпавы мёд – каштоўны лекавы сродак. Самы час рыхтаваць на зіму кветкі ліпы. Рабіць гэта неабходна ў самым пачатку цвіцення і абавязкова ў сухое надвор’е. Здаўна ў народзе ліпавы чай выкарыстоўваюць для лячэння розных прастудных захворванняў.
Ліпень – месяц буйных летніх навальніц з лілова-чорнымі хмарамі і маланкамі-бліскавіцамі, з моцнымі і хуткімі ліўнямі.
У нагрэтай сонечнымі промнямі вадзе азёр і сажалак цвітуць белыя і жоўтыя гарлачыкі. У стаячых вадаёмах вада пачынае “цвісці”. Гэта згусткі малюсенькіх водарасцей, якія фарбуюць ваду ў зялёны колер. Потым вада пакрываецца суцэльным дываном – плавучай раскай, што значна памяншае насычэнне вады кіслародам.
У ліпені ў вялікай колькасці, асабліва пасля спорных цёплых дажджоў, з’яўляюцца ўсялякія грыбы – баравікі, падасінавікі, падбярозавікі і іншыя. Збіраючы грыбы, не трэба вырываць іх з каранём, а неабходна срэзваць нажом. Тады, запомніўшы гэтае месца, тут можна знайсці новыя маладыя грыбы, што вырастуць на змену зрэзанным. Як бачым, ліпень шчодры месяц. Галоўны ж яго дар – хлеб. Пачынаецца жніво – для вяскоўцаў гарачая пара.
Пётр ПАДЛУЖНЫ,
жыхар вёскі Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как осуществляется соцподдержка людей с ограниченными возможностями

Социальная защита людей с инвалидностью является одной из приоритетных...

Петр Пархомчик: В рамках программы “Один район – один проект” необходимы более продуктивные идеи

В ходе пресс-конференции, которую проводит сегодня для журналистов председатель...

Министр культуры, помощник Президента, руководители компаний и замминистры. Подробности кадрового дня у главы государства

Президент Беларуси Александр Лукашенко 2 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Президент...