ЛЮБІМЧЫК ПАРТЫЗАН

Дата:

На досвітку 15 мая 1942 года вільготная ад расы зямля патанала ў густым малочным тумане. Гадзіннік паказваў пяць. Сонца толькі што пачало ўзнімацца з-за гарызонту, калі група маладых вясковых хлопцаў-аднакласнікаў з вёскі Акцябр Кобрынскага раёна ў складзе Паўла Сянчука, Сцяпана Шаўчука, братоў Пятра і Мікалая Хвесюкоў і Уладзіміра Мартыновіча на чале з Георгіем Давыдзюком улілася ў групу партызан лейтэнанта Чырвонай Арміі Васіля Мікітавіча Сямёнава. У хуткім часе яны прынялі ўдзел і ў першай баявой аперацыі.
Група здзейсніла важную дыверсійную акцыю – патапіла ў Дняпроўска-Бугскім канале нямецкі экскаватар, чым затрымала рух барж па воднай артэрыі на месяц. Праз некалькі дзён маладыя мсціўцы далучыліся да партызан Пятра Паўлавіча Паталаха, які і ўзначаліў камандаванне аб’яднанымі групамі.
Зрабіўшы засаду ля вёскі Белінок, партызаны забілі двух паліцэйскіх і падабралі зброю; у Галоўчыцах напалі на маслазавод; у Ляхавічах вывелі са строю паравы млын, вывезлі 398 пудоў мукі і раздалі яе сялянам; у Осаўцах узарвалі аўтамашыну, забілі пяць фашыстаў, у тым ліку гібітска-місара, захапіўшы багатыя трафеі.
У хуткасці ўсе групы, у тым ліку і група П.П.Паталаха, уліліся ў адзін агульны партызанскі атрад імя Мікалая Цімафеевіча Шыша, які налічваў каля 200 байцоў. Камандзірам яго тады быў Міхаіл Іванавіч Герасімаў.
Як вядома, у партызанскім атрадзе асабовы састаў заўсёды на віду, кожны дзень у справе. І калі ты пабыў з чалавекам разам у некалькіх баявых аперацыях, то для яго характарыстыкі не спатрэбіцца ні біяграфічная даведка, ні даныя штабных работнікаў. Перад табою паўстае чалавек такі, які ён  і ёсць.
Георгія Давыдзюка любілі ўсе народныя мсціўцы. За яго добразычлівасць, шчырасць душы і вясёлую натуру. Гэта быў стройны,  вышэй сярэдняга росту юнак, з адкрытым тварам і дапытлівым позіркам.
Ужо ў першыя мінуты размовы з ім адчувалася, што Давыдзюк – разумны і знаходлівы баец. Ён спаўна пазнаў і пастаянна ўдасканальваў навуку перамагаць і ўмела ёю карыстаўся ў баявых аперацыях. Таму Георгій хутка рос і як воін, і як камандзір. Мяркуйце самі. У маі 1942 года ён – радавы баец, у ліпені таго  ж года – камандзір аддзялення, у красавіку 1943-га – камандзір узвода, а ў лютым 1944-га – камандзір роты. Прычым вельмі ўмела ўзначальваў кіраўніцтва сваімі падраздзяленнямі.
Так, Давыдзюк быў любімчыкам партызан. Яны захапляліся яго бязмежнай смеласцю. Пад яго кіраўніцтвам часта ажыццяўляліся на рэдкасць разыкоўныя баявыя аперацыі.
Для пацвярджэння сказанага прывядзем толькі некаторыя прыклады. 17 снежня 1943 года ў баі з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка ўзвод Давыдзюка знішчыў  13 фашыстаў. З 21 па 29 лютага, адбіваючы няспынныя атакі гітлераўцаў на Дняпроўска-Бугскім канале, рота Давыдзюка знішчыла 98 і раніла 63 фашысты, падбіла танк і два бронетранспарцёры, вывела са строю дзве 45-міліметровыя гарматы. У “рэйкавай вайне” гэтая ж рота разбурыла 12 кіламетраў чыгункі.
І ў любой баявой аперацыі камандзір роты заўсёды быў наперадзе. Самаавалоданне не па-кідала яго ніколі, нават у самых цяжкіх баях. У такіх, скажам, як ў ліпені 1942 года пад Ганцавічамі,  пры мініраванні чыгункі пад Драгічынам у кастрычніку 1943-га і пры 42-дзённай абароне Дняпроўска-Бугскага канала каля вёскі Зарэчка ў лютым 1944 года, калі ён быў паранены і кантужаны.
Асаблівымі рысамі характару Георгія Давыдзюка з’яўляліся непахісная сіла волі, бязмежная настойлівасць у дасягненні вызначанай мэты, уменне мабілізаваць сябе на пераадоленне любых цяжкасцей. Вось гэтыя, можна сказаць, залатыя якасці і далі магчымасць маладому сялянскаму хлопцу, які не меў нават сярэдняй адукацыі, пражыў 17 гадоў пад прыгнётам буржуазна-памешчыцкай Польшчы, увайшоў у вялікае жыццё ў вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны і прайшоў яе ад пачатку і да канца, стаць відным вучоным, доктарам філасофскіх навук, прафесарам.
…У 1970 годзе былы камандзір партызанскага атрада імя Шыша Мікалай Міхайлавіч Папоў пабываў у сталічнай кватэры Георгія Пятровіча Давы-дзюка. Гаспадар, паклаўшы перад госцем свежыя перыядычныя выданні, папрасіў прабачэння і ненадоўга выйшаў з гасціннай. У хуткім часе дзверы яе расчынілся і ў пакой стройным крокам увайшоў Георгій Пятровіч.
— Таварыш камандзір атрада! – звярнуўся ён да М.М.Папова. – Дазвольце далажыць. Час пасля вайны дарэмна не траціў, а выкарыстоўваў яго па прызначэнню і з максімальнай аддачай! – пасля гэтых слоў ён паклаў на стол розныя дакументы.
Мікалай Міхайлавіч Папоў налічыў 10 дакументаў. Ад атэстата за сярэднюю школу да дыплома аб прысваенні прафесарскага звання. Гэта былі дарагія рэліквіі жыццёвага шляху і вялікай творчай дзйнасці П.П.Давыдзюка.
У далейшай цёплай размове высветлілася, што ён закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага, Акадэмію грамадскімх навук пры ЦК КПСС, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Працаваў лектарам ЦК КПБ, а з 1968 года загадваў сектарам сацыялагічных даследаванняў Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларускай ССР. Георгій Пятровіч Давыдзюк апублікаваў  97 навуковых работ.
У той памятны для іх дзень доўга сядзелі былыя баявыя сябры за святочным сталом. Яны ўспаміналі многія дыверсіі ў тыле ворага, таварышаў па зброі. А за вокнамі кватэры буяла вясна, цвілі дрэвы. Быў май 1970 года – 25-ы пераможны май над фашызмам.
Сяргей АЛЁШЫН.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...