spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Мовай танца дораць прыгажосць

Дата:

24 мая, у 18 гадзін, на сцэне гарадскога Дома культуры адбудзецца вялікі справаздачны канцэрт Драгічынскай школы харэаграфіі. Юныя танцоры і іх педагогі ўсур’ёз рыхтуюцца да мерапрыемства. Яны маюць намер паказаць гледачам не толькі тое, чаму здолелі навучыцца за адыходзячы навучальны год, але і прадэманстраваць творчыя здабыткі за дзесяцігадовую гісторыю школы.

Вядома ж, гледачоў чакае і сустрэча з народным ансамблем народнага танца “Прыгажосць”. І хаця ў скарбонцы гэтага калектыву шмат узнагарод за ўдзел у разнастайных конкурсах і фестывалях, як абласнога, рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню, сёлетняя вясна для “Прыгажосці” выдалася асабліва хвалюючай і запамінальнай. Па-першае, ансамбль паспяхова абараніў званне “народнага”. Па-другое, яму выпаў гонар прадстаўляць Брэсцкую вобласць у фінальным канцэрце творчага марафона“Адраджэнне”, прысвечанага 30-годдзю Чарнобыльскай трагедыі, які ўрачыста адкрываў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Менавіта выступленне “Прыгажосці” падчас пацвярджэння звання “народны” і падштурхнула супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама даверыць драгічынскім танцорам права ўдзелу ў такім важным канцэрце. “Прыгажосці” пашчасціла выступаць разам з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь – ансамблем народнай музыкі “Бяседа”. У выкананні “Бяседы” гучала песня “Родная хата”. Тут жа, на мокрай ад красавіцкага дажджу сцэне, танцавала “Прыгажосць”. Новы танец, як і заўсёды, калектыву паставіў дырэктар Драгічынскай школы харэаграфіі Валерый Барысавіч Чарнышоў.

Дарэчы, убачыць гэты танец мелі магчымасць драгічынцы і госці горада, якія ўдзельнічалі ў свяце Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга на гарадской плошчы 8 мая. Менавіта “Прыгажосць” адкрывала святочную праграму. І хаця танчыў калектыў пад фанаграму песні “Родная хата”, дзейства, што адбывалася на сцэне, узрушвала да слёз.

– На канцэрце “Адраджэнне” мы, па сутнасці, яшчэ раз пацвердзілі званне “народнага” ансамбля танца. Толькі двум калектывам з Брэсцкай вобласці выпаў гонар выступаць у канцэрце разам з сапраўднымі зоркамі нашай рэспублікі, з Расіі і Украіны, – да гэтай пары ўзнёслыя эмоцыі перапаўняюць Валерыя Барысавіча Чарнышова. – Паважліва адносіліся да нас удзельнікі ансамбля “Бяседа”, прыслухоўваліся да нашых прапаноў. А пасля выступлення нават пахвалілі. Мы вельмі стараліся выступіць на ўзроўні, якога ад нас чакалі. Цудоўна справіўся з акрабатычнымі трукамі наш саліст Віктар Новік, ды і ўсе артысты былі на вышыні. Удзел у адным канцэрце з такім знакамітым танцавальным калектывам, як “Харошкі”, быў надзвычай карысны нашаму ансамблю ў плане набыцця вопыту ў харэаграфіі…

Валерый Чарнышоў і “Прыгажосць” лічаць абавязковым пастаянна абнаўляць рэпертуар. Вось і ў справаздачным юбілейным канцэрце ў аўторак гледачоў чакаюць як добра вядомыя, так і новыя танцы.

У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга “Прыгажосць” выканала танец пад песню “Родная хата”для драгічынцаў
У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга “Прыгажосць” выканала танец пад песню “Родная хата”для драгічынцаў

Ніна ТКАЧУК

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов....

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить...