Не забудзем свае карані

Дата:

Заўсёды пахвальным з’яўляецца вывучэнне гісторыі роднага краю. Яшчэ больш станоўчых водгукаў выклікае ўключэнне ў гэты працэс школьнай моладзі. Нездарма многія кажуць, што любоў да сваёй Бацькаўшчыны павінна прывівацца яшчэ з падлеткавага ўзросту. Вынікаючы з гэтай ісціны, у ДУА ВПК “Дзеткавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” быў заснаваны і ўжо не першы год працуе гісторыка-этнаграфічны гурток “Палессе”. Намаганнямі яго кіраўнікоў і дапытлівых вучняў зроблена вялікая работа па зборы краязнаўчай інфармацыі мінулага. Дзякуючы гэтаму у навучальнай установе аднавіўся гістарычны музей. Мы вырашылі наведаць вясковую сярэднюю школу, каб бліжэй пазнаёміцца з працай гуртка “Палессе”.

Гісторыка-краязнаўчы музей дзейнічаў ва ўстанове адукацыі і раней. Але ж так здарылася, што падчас капітальнага рамонту школы, які праводзіўся ў 2010-11 гадах, ён быў закрыты. Большая частка экспанатаў згубілася, і мясцовым краязнаўцам прыйшлося працаваць над адраджэннем новага музею.

Некалькі гадоў таму за гэтую справу ўзяўся малады настаўнік гісторыі Аляксандр Канецкі ў супрацоўніцтве з настаўніцай геаграфіі Ірынай Дзямчук. Школьныя краязнаўцы за апошнія два гады ажыццявілі нямала пешых і веласіпедных экспедыцый у такія вёскі, як Меневеж, Залессе, Каты, Рашын і Цемра. Аляксандр Канецкі дзеля збору дакументаў ездзіў у Брэсцкі абласны архіў. Жыхары Дзеткавіч і суседніх вёсак адгукнуліся на просьбу дапытлівай моладзі і аказалі дапамогу, падараваўшы свае хатнія рэчы, якія маюць гістарычную каштоўнасць. Актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні музея ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Фёдараўна Дзямчук. Значную падтрымку па збору экспанатаў і дакументаў аказаў дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Д.К. Удовікава Сяргей Гранік. Ён перадаў гуртку “Палессе” памятныя рэчы гадоў Вялікай Айчыннай вайны, этнаграфічныя артэфакты.

У выніку краязнаўцы сабралі шмат экспанатаў і дакументаў па гісторыі роднага краю, што дало магчымасць зноў аднавіць дзейнасць музея Дзеткавіцкай школы. Сёння там можна пазнаёміцца з экспазіцыямі, прысвечанымі гісторыі роднай і навакольных вёсак, мясцовага СПК, Дзеткавіцкай школы. Ёсць стэнд, які распавядае пра знакамітых ураджэнцаў роднай мясцовасці, а таксама пра землякоў-удзельнікаў ВАВ і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Намаганнямі дзяцей і настаўнікаў сабрана багатая калекцыя этнаграфічных рэчаў. Найбольшая ўвага ў працы гуртка “Палессе” адводзіцца падзеям Вялікай Айчыннай вайны і асабліва партызанскаму руху на тэрыторыі існаваўшага ў тыя часы Антопальскага раёна. Юнымі даследчыкамі вывучалася дзейнасць атрадаў імя Шыша і Кірава. Па гэтай тэматыцы ў музеі аформлены два стэнды.

Актыўна ўключыўся ў краязнаўчую працу вучань восьмага класа Дзмітрый Мелянчук. Вывучаючы дзейнасць атрада народных мсціўцаў імя Кірава, хлопец сабраў падрабязную інфармацыю з розных крыніц і сустрэўся з непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Са сваёй даследчай працай Дзмітрый Мелянчук удзельнічаў у раённай навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню”, якая праводзілася ў студзені гэтага года, і заняў другое месца.

«Сярод самых каштоўных экспанатаў нашага музея – святочны нумар газеты “Праўда”, датаваны дзясятым мая 1945 года і прысвечаны Вялікай Перамозе. Друкаванае выданне было знойдзена выпадкова, падчас правядзення этнаграфічнай экспедыцыі. За гады існавання музея была сабраная вялікая колькасць успамінаў мясцовых жыхароў – удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў», – распавядае цяперашні настаўнік гісторыі школы і загадчык музея Аляксандр Барташ.

Наперадзе ў даследчыкаў яшчэ шмат працы па набыцці новых артэфактаў і афармленні неабходнай дакументацыі. Пажадаем жа ім поспехаў у гэтай крапатлівай справе!

У руках Аляксандра Барташа святочны нумар газеты "Праўда" ад 10 мая 1945 года
У руках Аляксандра Барташа святочны нумар газеты «Праўда» ад 10 мая 1945 года

КараніАндрэй РАСАФОНАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко заслушал доклад главы Брестской области

Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 июля заслушал доклад председателя...

 Белорусские аграрии намолотили первый миллион тонн зерна

Аграрии Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна. Об этом...

Колледжи Беларуси начали прием документов на уровень среднего специального образования

Колледжи Беларуси начали прием документов у абитуриентов на уровень...

Не хватает денег на свое дело? Государственная субсидия дает возможность открыть бизнес без кредита

Государственная субсидия помогает безработным превратить идеи в реальный бизнес....