ОТ СУББОТЫ ДО СУББОТЫ

СЯЎБА – НА ФІНІШЫ

Працягваецца напружаная пара для вяскоўцаў, калі адзін дзень год корміць. Асноўным сельскагаспадарчым клопатам цяпер з’яўляецца завяршэнне сяўбы кукурузы на зерне і сілас, пад якую ў раёне адведзена плошча ў 7900 гектараў. Першымі з гэтай задачай справі-ліся ў калектыве СВК “Асавецкі”, дзе пры заданні 760 пасеяна 829 гектараў культуры, якую сельгасвытворцы называюць “каралевай” палёў.

Значную частку яравога кліна зоймуць крупяныя культуры, у прыватнасці, грэчка і проса, якія будуць пасеяны на плошчы адпаведна ў 395 і 360 гектараў. Паралельна з гэтым вядзецца хімпраполка яравых зерневых ад пустазелля і рыхтуецца тэхніка для яшчэ адной важнай сезоннай работы – да нарыхтоўкі кармоў.

 

“ГАРАДСКІ” – ДА ПАСЛУГ ДРАГІЧЫНЦАЎ

Апраўдвае сваё назначэнне гандлёвы павільён “Гарадскі” ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”, які быў адкрыты год таму назад у цэнтры Драгічына. З першых дзён работы ён займеў пастаянных пакупнікоў і прыхільнікаў сваёй прадукцыі – свежага мяса і мясапрадуктаў. Аб запатрабаванасці гэтай гандлёвай кропкі сведчаць і аб’ёмы продажу: штомесячна тут у сярэднім рэалізуецца па 8-10 тон свініны і па 1 тоне ялавічыны.

 

ОСТОРОЖНЕЕ С ОГНЕМ!

Светлые пасхальные праздники в деревне Вулька Радовецкая были  омрачены неприятным происшествием: 25 апреля в 12.30 часов здесь был зафиксирован пожар в жилом доме. Последующая проверка и ее предварительные выводы показывают на то, что причиной несчастья стало курение в постели в нетрезвом состоянии. К счастью, на сей раз обошлось без человеческих жертв: хозяин успел сориентироваться и вылезть через окно. Но разбитое стекло способствовало притоку в дом воздуха, из-за чего огонь бушевал сильнее. В итоге дом сгорел почти полностью.

По сведениям инспектора районного отделения МЧС А.А.Чируна, всего за 4 месяца текущего года в районе произошло 25 пожаров, и почти половина из них – по причине неосторожного обращения с огнем.

Галина ВИКТОРОВА