Световой день значительно увеличился

Дата:

Люты з’яўляецца апошнім месяцам зімы. У ім вясна сустракаецца з зімой, і сустрэчы гэтыя праходзяць з пераменным поспехам. Але ж зіма ўсё  часцей дэманструе сваю сілу. Выюць мяцеліцы, снежныя сумёты часам перагароджваюць вуліцы, а белыя гурбы дастаюць да стрэх хлявоў і іншых вясковых пабудоў. Зіма нібы збірае апошнія сілы, каб спагнаць злосць перад сваім канцом. Але ж у некаторыя дзянькі раптам неба становіцца надзвычай блакітным, прыгравае сонца.
Светлавы дзень прыкметна пабольшаў. Часцейшымі становяцца адлігі. Вышэй над гарызонтам падымаецца сонца. Вераб’і і сініцы пачынаюць выводзіць першыя веснавыя песні. Заўважаюцца змены ў паводзінах і іншых птушак. Так, вароны і галкі блукаюць па снезе, лапочуць крыламі, водзяць карагоды сарокі.
Цёплыя лютаўскія дні – дні гульняў у лясных насельнікаў. На палянах спаборнічаюць па бегу і скачках зайцы, маланкамі носяцца па верша-лінах дрэў вавёркі, даганяючы адна другую. Часам на снезе можна ўбачыць некалькі ланцужкоў лісіных слядоў.
Цяжка жыхарам рэк і азёр. Найбольш частыя заморы рыбы здараюцца менавіта ў лютым, калі кіслародныя запасы ў вадзе значна памяншаюцца. І тут на дапамогу ім павінен прыйсці чалавек. Неабходна высекчы як мага найбольш палонак, пакласці ў іх кучкі саломы альбо чароту, каб не прыхваціў палонкі мароз. Вада праз іх будзе насычацца кіслародам.
Лясным жыхарам з кожным днём усё цяжэй знаходзіць корм. Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі. Іх тонкія і высокія ногі з маленькімі вострымі капытамі правальваюцца ў глыбокі снег і хутка стынуць ад марозу, а там, дзе няма снегу, слізгаюць па мёрзлай зямлі. Амаль адзіным кормам казуль у гэты час з’яўляюцца абледзянелыя  галінкі маладых дрэўцаў і кустоў. Гэтыя жывёліны слабеюць ад недахопу корму, ад барацьбы з завеямі, з глыбокім снегам і часта становяцца здабычай ваўкоў.
Ласі, алені і казулі трымаюцца зімою стайкамі. Між іншым, ласі не церпяць прысутнасці аленяў, а алені – ласёў.
З капытных жывёлін менш за ўсё баяцца холаду белавежскія зубры. Густая і цёмная, падобная да лямцу, поўсць на-дзейна ахоўвае іх ад марозу. Кормяцца яны карой і галінкамі маладых дрэў, выкопваюць з-пад снегу і леташнюю траву. Але корму зімой не хапае і зубрам. Перажыць суровую сцюжу, каб падтрымаць сілы ў бяскорміцу, у пушчы пабудаваны для іх спецыяльныя кармушкі. Апошнія ратуюць ад галоднай смерці таксама казуль, аленяў, ласёў і дзікоў.
У пачатку лютага ў мядзведзіцы, якая зімуе ў бярлозе асобна ад мядзведзя, нараджаюцца малыя медзведзяняты. Яны пачынаюць бачыць толькі на пятым тыдні пасля нараджэння, а мацярынскім малаком кормяцца на працягу трох месяцаў. Асабліва нахабнымі ў гэты час становяцца ваўкі.
У канцы лютага ў бярэзніках і сасновых барах час ад часу балбочуць цецерукі і глушцы, якія часта малююць крыламі на снезе цэлыя кругі. У апошні раз можна ўбачыць снегіра. Хутка ён зноў адляціць туды, дзе яшчэ доўга будзе зіма.
Пётр ПАДЛУЖНЫ,
жыхар вёскі Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...