spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

УКЛАД ПАДВОР ’ЯЎ ЗМЯНШАЕЦЦА…

Дата:

Развіццю ўласных падсобных гаспадарак грамадзян у нашай краіне ўдзяляецца належная ўвага. Распрацаваны і ажыццяўляюцца адпаведныя праграмы на ўзроўні рэспублікі, вобласці і раёнаў. Прымяняюцца розныя матэрыяльныя і маральныя стымулы, каб заахвоціць лю-дзей развіваць сельскагаспадарчую вытворчасць.

Так, напрыклад, на тэрыторыі нашага раёна сельскагаспадарчай дзейнасцю займаюцца звыш 1200 асабістых падсобных гаспадарак. У іх налічваецца каля 4 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 3500 кароў. Вяскоўцы трымаюць таксама нямала свіней і коней.

Для развіцця сельгасвытворчасці за насельніцтвам замацавана 5000 гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку 4600 гектараў ворыва, звыш 400 гектараў палепшаных і лугавых угоддзяў, выдзелена больш як 4500 гектараў сенакосаў і пашы.

Ці важкі ўклад асабістых падсобных гаспадарак у агульную справу? Каб адказаць на гэтае пытанне, прааналізуем закуп малака ў насельніцтва.

Па стану на 7 чэрвеня ад уласных кароў грамадзян у раёне было нарыхтавана 2359 тон малака. Гэта амаль на 154 тоны менш, чым за такі мінулагодні перыяд.

Нядрэнна справа наладжана ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Бездзеж-Агра”. Тут з пачатку года закупілі ў вяскоўцаў 325 тон малака. І хоць гэты паказчык самы высокі ў раёне, аднак і ён у параўнанні з леташнім зменшыўся на 77 тон.

— Уся справа ў тым, што колькасць буйной рагатай жывёлы ў асабістых гаспадарках пастаянна змяншаецца, — гаворыць старшыня Бездзежскага сельвыканкама Іван Мікалаевіч Янушчык. – Калі, скажам, у 1997 годзе ў нашых грамадзян налічвалася 1000 кароў, то цяпер крыху больш за 300. Галоўная прычына ў тым, што людзі ў вёсках старэюць, а маладыя не хочуць абцяжарваць сябе клопатамі, малако і масла купляюць у магазіне.

З добрым плюсам спрацаваў толькі Папінскі сельвыканкам, які сам займаецца закупам лішкаў малака ў насельніцтва. І тут яго за 5 месяцаў нарыхтавалі амаль 253 тоны – на 18 тон больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. А ад кожнай уласнай каровы  закупілі па 1269 кілаграмаў малака. Мы папрасілі раскрыць “сакрэты” поспеху старшыню сельскага Савета Валерыя Аляксеевіча Кірычука. Вось што ён расказаў:

— Прыкладна год назад мы стварылі пры сельвыканкаме гаспадарчае падраздзяленне. У яго склад увайшлі 4 малаказборшчыкі, бухгалтар і лабарант. А нарыхтоўкамі малака яны займаюцца ў жыхароў вёсак Зарэчка, Хідры і Вялікі Лес.

Далей Валерый Аляксеевіч паведаміў, што ў іх распрацаваны меры матэрыяльнага заахвочвання людзей. Вынікі закупу лішкаў малака падводзяцца кожны квартал. Лепшыя  малаказдатчыкі і малаказборшчыкі атрымліваюць грашовыя прэміі.

Так, сёлета сярод малака-зборшчыкаў найлепшых поспехаў дабіліся Мікалай Паўлавіч Худобіч з Хідраў і Віктар Сцяпанавіч Дудко з Зарэчкі. Першы з іх, напрыклад, нарыхтаваў ад кожнай уласнай каровы грамадзян па 1491 кілаграму малака. Добра таксама працуюць і іх калегі па рабоце Мікалай Яўгенавіч Наумчык і Павел Сцяпанавіч Камянец.

Жыхары Зарэчкі Сяргей Мікітавіч Кароль, Васіль Мікалаевіч Кавальчук і Мікалай Мікалаевіч Камянец з Хідраў трымаюць па дзве каровы. Таму з пачатку года яны прадалі і найбольш малака дзяржаве: 6338, 5421 і 5636 кілаграмаў адпаведна.

Па-ранейшаму арганізавана, лепш чым у мінулым годзе, вядуць сёлета закуп малака ў насельніцтва СВК “Асіпавічы”, “Радастаўскі”, “Радавецкі”, “Асавецкі”, ПВУП “Гутава”. Астатнія гаспадаркі і ў цэлым раён не могуць пахваліцца поспехамі ў гэтай важнай справе. Чаму?

Мне ўспомніліся 70-я гады мінулага стагоддзя. Тады я яшчэ вучыўся ў школе, а ўсе вяскоўцы трымалі кароў. Без яе, кар-міліцы, проста нельга было выжыць. У калгасе нічога не плацілі, людзі працавалі за пустыя працадні, а ад каровы атрымлівалі не толькі малако. Хапала тварагу і масла, якія прадавалі і куплялі хлеб.

Цяпер і з нарыхтоўкай сена праблем няма. У большасці гаспадарак яго вяскоўцам выдзяляюць гатовае. А тады, у гады майго дзяцінства, забяспечыць кароўку  кармамі на зіму не кожны мог. Сена ў калгасе касілі на дзесяты працэнт: 9 коп – гаспадарцы, 1 – сабе. Таму што толькі людзі не рабілі: уручную рвалі пустазелле ў пасевах кукурузы (хімпраполак тады яшчэ не ведалі) і сушылі яго. Такі корм рагулі паядалі лепш за любое сена.

Прайшлі гады. Вырасла не адно новае пакаленне людзей, якія сталі жыць значна лепш, чым іх бацькі. Вясковую моладзь і сілай зараз не прымусіш трымаць жывёлу. А тыя, хто гэтым займаўся, з кожным годам старэюць і адыходзяць у свет іншы. Значыць, і ў далейшым уклад асабістых падсобных гаспадарак у харчовую бяспеку краіны будзе змяншацца?

Аляксей СЯРГЕЙ

 

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...

Александр Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

Вашингтон делает все, чтобы втянуть в украинский конфликт Беларусь....

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...