УШАНАВАЛІ ВЕТЭРАНАЎ

Дата:

Надоўга запомніцца ветэранам Гутаўскага сельсавета Дзень пажылых людзей, які адзначаўся 1 кастрычніка. Усе яны, каля 60 чалавек, сабраліся ў мясцовым сельскім Доме культуры за салодкімі сталамі. Апошнія, як кажуць, ламаліся ад розных прысмакаў. ПВУП “Гутава” выдзеліла для гэтага пэўную суму грошай, за што віноўнікі ўрачыстасці вельмі ўдзячны дырэктару сельгас-прадпрыемства Д.А.Бялову.

УШАНАВАЛІ ВЕТЭРАНАЎ

Шмат цёплых слоў у адрас ветэранаў выказалі старшыня Гутаўскага сельсавета А.К.Лазарак, кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі М.М.Дыюн і дырэктар мясцовай СШ Н.І.Сілюк. Яны, звяртаючыся да пажылых людзей, адзначалі, што дзякуючы ім, таленавітым і працавітым, наш раён з году ў год умацоўваецца эканамічна і развіваецца сацыяльна. У выніку прыгажэе не толькі Драгічын, але мяняюць аблічча і сельскія населеныя пункты, у некаторых з якіх абуладкаваны аграгарадкі. А пройдзены жыццёвы шлях ветэранаў працы з’яўляецца дастойным прыкладам для маладога пакалення. І вельмі прыемна тое, што многія састарэлыя грамадзяне і сёння часта праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю, адклікаюцца на вострыя пытанні нашага часу, уносячы дастойны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Каб сустрэча пажылых людзей прайшла на высокім узроўні і запомнілася надоўга, нямала пастараліся загадчыца сельскага Дома культуры Н.С.Максімовіч, мастацкі кіраўнік С.П.Абрамовіч і акампаніятар Гутаўскай СШ А.К.Міхнавец.

Гарачых, працяглых апладысментаў прысутных удастоіліся вучні мясцовай школы Алена Ярмончык, Святлана Міхнавец і Марыя Новік, якія выканалі песню “Родны дом”. Іх сяброўкі Таццяна Мартыновіч, Ганна Паўлюковіч і іншыя не толькі задушэўна спявалі, але і прыгожа танцавалі.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі і самі ветэраны, асабліва М.І.Карповіч, Л.Ф.Бранчук, Н.І.Замкавец, В.В.Толкач, А.П.Раманюк, муж і жонка С.К.Наўмавец і Г.П.Наўмавец і іншыя. Усе яны радаваліся сустрэчы, дзяліліся ўспамінамі пра мінулае, расказвалі пра сваіх дзяцей і ўнукаў.

Яўген АБРАМОВІЧ, наш няштатны  карэспандэнт

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла сельскохозяйственная ярмарка (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На ярмарке был представлен широкий ассортимент плодовоовощной  продукции: зерно,...

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька»

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька» Завершского сельского...

«Павлин, говоришь?..» Экзотическая птица прижилась на подворье жительницы Закозеля

Удивительный домашний зоопарк создала на своем подворье Елена Момотюк из агрогородка...

В Дрогичине чествовали работников культуры

Сегодня, 9 октября, в зрительном зале городского Дома культуры...