Віншуем калектыў ААТ «Экзон» с занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару

Дата:

27 чэрвеня Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка падпісаў Указ №299 “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2013 года”.

Гэтым дакументам вызначаны 57 пераможцаў спаборніцтва, у тым ліку за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця – 45 і за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў – 12.

Вельмі прыемна ўсведамляць, што ў намінацыі “За дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця” сярод арганізацый прамысловасці, падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, пераможцам прызнана адкрытае акцыянернае таварыства “Экзон” (г.Драгічын).

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мы шчыра і сардэчна віншуем калектыў ААТ “Экзон” з выдатнай працоўнай перамогай і жадаем яму новых вытворчых здабыткаў і дасягненняў. Дарэчы, аб вопыце работы гэтага перадавога прамысловага прадпрыемства мы неаднаразова расказвалі на старонках райгазеты “Драгічынскі веснік”.

Сяргей АЛЁШЫН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как Дрогичинское райпо готовится к межсезонью

В Дрогичинском районе продолжается активная заготовка овощей на межсезонный период...

В Дрогичине чествовали работников ОАО «Экзон» с профессиональным праздником

В городском Доме культуры чествовали работников ОАО «Экзон» с...

На Дрогичинщине продолжается уборка сахарной свеклы

Непосредственно в сельхозорганизациях района сладкие корнеплоды возделывались на общей...