spot_img

ВОІН, ПРАЦАЎНІК, ВЕТЭРАН

Дата:

Са слязамі радасці на вачах сустрэлі вестку аб заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны байцы Чырвонай Арміі, усе савецкія людзі. Каля 30 мільёнаў чалавек страціў былы Савецкі Саюз у той праклятай вайне, якая працягвалася 1418 дзён і начэй.
Па-рознаму склаўся лёс франтавікоў, партызан пасля Перамогі над фашысцкай Германіяй. Адны, радасныя і шчаслівыя, вярнуліся дадому, другія, раненыя і кантужаныя, яшчэ доўга лячыліся ў шпіталях, трэція аказаліся на Далёкім Усходзе, дзе змагаліся з мілітарысцкай Японіяй.
Вельмі цяжкі ваенны шлях прайшоў і былы франтавік з вёскі Малінаўка Аляксей Андрэевіч Крывецкі. Яго служба ў радах арміі працягвалася амаль дзесяцігоддзе, з 1943 па 1952 год.
Вярнуўшыся ў родныя мясціны, Аляксей Крывецкі актыўна ўключыўся ў калгаснае жыццё. У той цяжкі пасляваенны час у Малінаўцы былі арганізаваны дзве паляводчыя брыгады. Адну з іх і ўзначаліў былы франтавік. Працаваць было нялёгка – тады ўсе сельгасработы выконваліся ўручную. Не хапала коней, збруі, вазоў. Аднак Аляксей Андрэевіч знайшоў выйсце. Па яго прапанове людзі пачалі прывучаць да работы бычкоў-валоў. І справы пайшлі лепш з вывазкай сена з балот, гною на палі.
Ветэран і сёння з вялікай павагай успамінае пра лепшых калгасных працаўнікоў пасляваеннага часу. Так, напрыклад, у палявода Зосі Андрэеўны Гараст любая работа ў руках кіпела. Аднойчы ў час уборкі ўраджаю яна сярпом зжала 1 гектар жыта. Старшыня калгаса Нікіфар Кірылавіч Муха не паверыў справаздачы брыгадзіра, стварыў камісію для кантролю. І жняя пры ўсіх пацвердзіла свой рэкорд. Калі чуткі пра гэта дайшлі ў Драгічын, сам першы сакратар райкама партыі Васіль Іванавіч Лузгін выехаў на месца, каб пераканацца ў іх сапраўднасці.
Пасля гэтага З.А.Гараст стала ўдзельніцай ВДНГ СССР у Маскве. Там Зося Андрэеўна атрымала спецыяльны дыплом і медаль.
На пасадзе брыгадзіра А.А.Крывецкі працаваў да 1958 года. У яго сям’і выхоўвалася сямёра дзяцей, якіх трэба было карміць і апранаць. Аднак мізэрныя заробкі тых часоў не дазвалялі ў поўнай меры гэта ажыццяўляць. Таму па ўзгадненню з праўленнем калгаса Аляксей Андрэвіч разам з іншымі вяскоўцамі некалькі разоў выязджаў на работу ў Расію.
Беглі гады. Многае змянілася ў вёсцы. Цяпер цяжкую работу тут выконваюць машыны. А.А. Крывецкі і пасля выхаду на пенсію яшчэ доўгі час працаваў у калгасе. Ды і цяпер ветэран пастаянна знаходзіцца сярод людзей, дае ім карысныя парады, часта выступае перад вучнямі Белінскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, расказвае ім пра гады ваеннага ліхалецця і цяжкія пасляваенныя часіны.
Асаблівую радасць адчувае Аляксей Андрэевіч, калі ўся сям’я збіраецца разам з унукамі і праўнукамі. Гэта самыя шчаслівыя дні ў жыцці былога франтавіка. Добрага здароўя, плёну і даўгалецця Вам, шаноўны ветэран!

Пётр ПАДЛУЖНЫ,
наш няштатны карэспандэнт.
НА ЗДЫМКАХ: А.А.Крывецкі ў час ваеннай службы і разам са сваімі сынамі.
Фота з сямейнага архіву ветэрана.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине отметили День волонтера

В ГДК Дрогичина прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню волонтера. ...

В Дрогичине прошел пленэр, посвященный предстоящему юбилею района

В Дрогичинском Доме культуры открылась  выставка работ районного художественного...

Условия выкупа арендного жилья для востребованных специалистов планируют определить в Беларуси

Условия выкупа арендного жилья для востребованных специалистов планируют определить...

Брестчина отметила 85-летие

В Бресте 4 декабря прошли торжества, посвященные  85-летию области....