spot_img

З кожным годам уклад нашых сялян у харчовую бяспеку краіны становіцца ўсё менш адчувальным

Дата:

Як вядома, галоўнымі пастаўшчыкамі прадуктаў сельскай гаспадаркі з’яўляюцца грамадскія сельгасарганізацыі. Аднак для забеспячэння харчовай бяспекі краіны шырока выкарыстоўваюцца рэзервы і магчымасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Таму значная ўвага іх падтрымцы і развіццю ўдзяляецца і ў нашым раёне.

З пачатку бягучага года ўласныя падсобныя гаспадаркі жыхароў Драгічыншчыны прадалі дзяржаве 1550 тон малака. Штодзённа яго малаказборшчыкі нарыхтоўваюць звыш 17 тон. Прыкладна такую колькасць сырадою за суткі дастаўляюць на прамысловую перапрацоўку СВК “Брашэвічы” і “Радавецкі” разам узятыя.

Лідарамі па рэалізацыі лішкаў малака дзяржаве з’яўляюцца працаўнікі і пенсіянеры СВК “Бездзеж-Агра”. Яны сёлета ўжо адправілі на нарыхтоўчыя пункты 230 тон сырадою. На другім месцы – жыхары вёсак СВК “Аляксеевічы-Агра”, якія для патрэб насельніцтва Беларусі прадалі 190 тон малака.

У мінулыя гады найлепш быў арганізаваны закуп малака ў Папінскім сельскім Савеце, а дакладней – у жыхароў вёсак Зарэчка, Вялікі Лес і Хідры. А вось сёлета яны пакуль займаюць трэцяе месца ў раёне, адправіўшы на масласырзаводы 165 тон каштоўнага харчовага прадукта.

Нядрэнны ўклад у важную агульную справу ўносіць таксама насельніцтва вёсак СВК “Асавецкі”, “Асіпавічы”, “Агра-Дзеткавічы”, “Пенякова” і племзавода “Заказельскі”.

А найменш лішкаў малака на прамысловую перапрацоўку паступіла ад жыхароў населеных пунктаў СВК “Радавецкі”. Яны сёлета рэалізавалі дзяржаве толькі 25 тон сырадою – на 14 тон менш, чым летась.

На жаль, з кожным годам уклад нашых сялян у харчовую бяспеку краіны становіцца ўсё менш адчувальным. Асноўная прычына – старэнне вяскоўцаў. Многім з іх ужо не па сіле ўтрыманне кароў, якіх яны і збываюць. Словам, адыходзіць у нябыт слаўнае пакаленне, якое ў свой час вельмі многае зрабіла як для развіцця грамадскай сельгасвытворчасці, так і ўласных падсобных гаспадарак. А ці змогуць іх нашчадкі, для якіх абуладкаваны аграгарадкі, пабудаваны новыя малочнатаварныя комплексы, дастойна працягваць працоўныя традыцыі сваіх бацькоў? Адным словам на гэтае пытанне не адкажаш, бо гэта тэма ўжо для іншай размовы.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Петр Пархомчик: В рамках программы “Один район – один проект” необходимы более продуктивные идеи

В ходе пресс-конференции, которую проводит сегодня для журналистов председатель...

Министр культуры, помощник Президента, руководители компаний и замминистры. Подробности кадрового дня у главы государства

Президент Беларуси Александр Лукашенко 2 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Президент...

Доллар или юань? Какая иностранная валюта важнее для белорусской экономики, пояснил Головченко

Белорусский рубль за несколько лет укрепился по отношению к...