spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ЗА РАБОТАЙ – ГАСПАДАРЫ ВОДНЫХ МАГІСТРАЛЯЎ

Дата:

У свой час у нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, было праведзена асушэнне балот і забалочаных зямель. У выніку сельскія працаўнікі значна расшырылі сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на якіх пачалі вырошчваць добрыя ўраджаі многіх сельгаскультур.

Іменна шырокая меліярацыя падштурхнула сельскую гаспадарку Беларусі на інтэнсіўны шлях развіцця, абнаўленне машынна-трактарнага парка, укараненне найноўшых аграпрыёмаў і агратэхнікі, прымяненне перспектыўных відаў угнаенняў і сродкаў аховы раслін. У выніку ўсяго гэтага ўжо ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя сярэдняя ўраджайнасць збожжавыхкультур у нашым раёне ўзрасла ў некалькі разоў і склала каля 30 цэнтнераў з гектара. Рэзка павялічыліся надоі малака і сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы на адкорме. Ды і цяпер на асушаных землях вырошчваецца значная частка прадукцыі раслінаводства, у тым ліку амаль 50 працэнтаў грубых і сака-вітых кармоў.
Як вядома, час не стаіць на месцы. Ён аказвае негатыўны ўплыў на меліярацыйную сетку. Таму многія гектары раней асушаных зямель сёння патрабуюць карэннай рэканструкцыі, стараннага догляду. Менавіта гэтым цяпер і займаюцца працаўнікі Драгічынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якіх у народзе называюць гаспадарамі водных магістраляў. І гэтыя гаспадары зараз абслугоўваюць каля 60-ці тысяч гектараў меліярацыйных сістэм.
Не стаяць у баку ад важнай справы і меліяратары ПМК-3. Сумесна з працаўнікамі ПМС яны за апошнія пяць з паловай гадоў правялі рэканструкцыю меліярацыйных сістэм на суму 1844 млн. рублёў. Выкананы рамонтна-эксплуатацыйныя работы і работы па тэхнічнаму догляду асушаных зямель на 836 млн. рублёў. У выніку абнавіліся меліярацыйныя аб’екты “Ляхавічы” ў СВК “Радавецкі”, “Дзятлавічы” ў СВК “Прыазёрскі” і многія іншыя.
Прадпрыемства меліярацыйных сістэм у апошнія гады ўзначальвае адказны і дбайны кіраўнік М.І.Ліс. У красавіку бягучага года Міхаіл Іванавіч быў выбраны дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў. У размове з намі ён адзначыў:
— Поспех любой справы вырашаюць людзі. А калектыў у  нас зладжаны і дружны. Большасць працаўнікоў – спецыялісты высокага класа. І работы ім заўсёды хапае. Трэба сістэматычна абкошваць і ачышчаць ад заглейвання каналы, абслугоўваць, а пры неабходнасці рамантаваць гідратэхнічныя збудаванні, на асушаных землях праводзіць аграмеліярацыйныя мерапрыемствы, планамерна ажыццяўляючы рэканструкцыю меліярацыйных сістэм…
Юрый СЯРГЕЙ.
НА ЗДЫМКАХ: (злева направа) механізатар Міхаіл Пятровіч Мельнік, галоўны інжынер прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар Канстанцінавіч Бандарчук і машыніст бульдозера Іван Мікалаевіч Зіновіч удакладняюць план работы на меліярацыйным аб’екце, што патрабуе карэннай рэканструкцыі; адзін з лепшых экскаватаршчыкаў Рыгор Фёдаравіч Алехнік; тэхніка ПМС за работай.
Фота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...