ЗАПРАШАЕ НОВЫ «ГАРАДСКІ»

Дата:

З кожным годам развіваецца і расшыраецца гандлёвая сетка Драгічына. Жыхароў горада і яго гасцей сёння абслугоўваюць 165 розных магазінаў і 10 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Нядаўна рады гандлёвых кропак Драгічына папоўніліся яшчэ адным аб’ектам. Напярэдадні Вялікадня гасцінна расчыніў свае дзверы новы прадуктовы магазін «Гарадскі» адкрытага акцыянернага таварыства «Драгічынскі камбікормавы завод». Размяшчаецца ён у раёне малога рынку і з’яўляецца даволі значным канкурэнтам магазіна «Прамень» райспажыўтаварыства і гандлёвых кропак індывідуальных прадпрымальнікаў.
Хочацца напомніць чытачам райгазеты, што Драгічынскі камбікормавы завод сёння не толькі выпускае шматлікія віды камбікармоў, але і займаецца развіццём сельскай гаспадаркі: вырошчвае розныя сельгаскультуры, адкормлівае буйную рагатую жывёлу, мае 2 свінагадоўчыя комплексы. Таму ў новым магазіне «Гарадскі» асартымент прадуктаў вельмі багаты і разнастайны. Тут можна купіць практычна ўсё. А цэны на мяса, сала значна ніжэйшыя, чым у іншых гандлёвых кропках і на рынку. Працуе новая крама з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара, без выхадных.

НА ЗДЫМКАХ: (злева направа) прадаўцы Ірына Віктараўна Валасюк і Святлана Фёдараўна Вайцюк прапануюць пакупнікам багаты выбар харчовых тавараў; так выглядае новы магазін «Гарадскі».
Фота Юрыя СЯРГЕЯ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла сельскохозяйственная ярмарка (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На ярмарке был представлен широкий ассортимент плодовоовощной  продукции: зерно,...

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька»

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька» Завершского сельского...

«Павлин, говоришь?..» Экзотическая птица прижилась на подворье жительницы Закозеля

Удивительный домашний зоопарк создала на своем подворье Елена Момотюк из агрогородка...

В Дрогичине чествовали работников культуры

Сегодня, 9 октября, в зрительном зале городского Дома культуры...