spot_img

Захаваць гістарычную і духоўную спадчыну

Дата:

У шчырае прызнанне сваёй любові да родных мясцін, да Айчыны, да перамог, здабыткаў і дасягненняў беларускага народа вылілася мерапрыемства, якое прайшло на мінулым тыдні ў актавай зале Драгічынскай школы мастацтваў і было прысвечана значнай і адметнай падзеі – прысуджэнню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Арганізатарам урачыстасці выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў на чале са старшынёй Анатолем Іванавічам Спосабам, і яна сабрала нямала актывістаў-аднадумцаў, якія ўносяць заўважны ўклад у захаванне велічнай гістарычнай спадчыны свайго народа і выхаванне дастойных грамадзян будучыні.

Пралогам да мерапрыемства стала ўзгаданне аб тым, што ў святочныя калядныя дні ў Палацы Рэспублікі, дзе праходзіла традыцыйная штогадовая цырымонія ўзнагароджвання дзеячаў культуры і мастацтва за актыўную работу, накіраваную на зберажэнне і памнажэнне нацыянальных духоўных і культурных каштоўнасцей, Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка ўручыў ганаровую ўзнагароду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Тэму прадоўжыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў А.І. Спосаб. У сваім выступленні перад прысутнымі ён паведаміў, што адным з самых маштабных праектаў ФПБ стала рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”. Дзякуючы агульным намаганням многіх прафсаюзных арганізацый і неабыякавых людзей, гэты гістарычны аб’ект, які быў узведзены яшчэ ў 1966-1969 гады на месцы паспяховага правядзення аперацыі “Баграціён” і да цяперашніх дзён з’яўляецца сімвалам Вялікай Перамогі на нашай зямлі, вярнуў сваю былую веліч. У ходзе яго рэканструкцыі было адноўлена травяное покрыва, адрамантаваны лесвічныя ступені, устаноўлена сучаснае асвятленне. Цяпер намаганнямі прафсаюзаў побач з мемарыялам зманціраваны каскад сонечных батарэй, якія дазваляюць бесперапынна асвятляць помнік у вячэрні і начны час.

Але ж на гэтым, як зазначыў Анатоль Іванавіч, работы па добраўпарадкаванню Кургана Славы не спыняюцца. Федэрацыя прафсаюзаў мае намер правесці пошук страчанай баявой тэхнікі, каб пазней адрэстаўраваць яе і выставіць паблізу мемарыяла, стварыўшы такім чынам своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Плануецца, што менавіта на гэтыя мэты будуць накіраваны і сродкі прэзідэнцкай прэміі…

У ходзе мерапрыемства неаднаразова было падкрэслена, што прафсаюзныя арганізацыі Драгічыншчыны і іх члены ўнеслі свой пасільны ўклад у агульную справу добраўпарадкавання Кургана Славы і іншых месцаў нашай агульнай гістарычнай памяці.

На раённай урачыстасці з нагоды прысуджэння ФПБ прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне” прысутнічалі і выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якіх звязваюць з прафсаюзамі трывалыя партнёрскія адносіны і многія агульныя справы ў інтарэсах людзей: ваенны камісар раёна Алег Пятровіч Андрашчук, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Святлана Андрэеўна Магілянчык, першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Анатольевіч Быб, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Мікалаевіч Заяц. Гэтыя сапраўды неабыякавыя да лёсу будучыні людзі выказалі слушныя думкі аб тым, як нам не страціць сённяшняе пакаленне і выхаваць дастойных грамадзян сваёй краіны і нашай агульнай будучыні.

У час урачыстасці прагучалі пранікнёныя музычныя нумары, якія выканалі Аляксандр Логаш, Вадзім Пацюк, Вікторыя Шынгірэй, Руфіна Грэчка.

Затым на сцэну былі запрошаны людзі, якія сваім жыццём, сваімі паўсядзённымі справамі садзейнічаюць патрыятычнаму і духоўнаму выхаванню і станаўленню грамадзян, фарміраванню пачуцця павагі да гісторыі, захаванню памяці пра подзвіг абаронцаў Айчыны. У ліку такіх – легендарны ветэран вайны і працы Сяргей Яўсеевіч Лапа, ганаровы жыхар нашага раёна, удзельнік баёў на Курскай дузе, які адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі “За абарону Масквы”, “За адвагу” і іншымі; настаўнік гісторыі, краявед Сяргей Пятровіч Валасюк; ветэран Узброеных Сіл, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Мікалай Мікалаевіч Заяц; ініцыятар многіх агульнашкольных мерапрыемстваў, педагог-арганізатар гімназіі г.Драгічына Наталля Мікалаеўна Сухарэвіч; старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі райспажыўтаварыства, актывіст і неаднаразовы арганізатар шашачных турніраў сярод пажылых людзей Іван Міхайлавіч Сушко; а таксама Ваенна-гістарычны музей імя Д.К. Удовікава, калектыў якога праводзіць заўважную пошукавую і краязнаўчую работу. Дзякуючы за актыўную жыццёвую пазіцыю і плённую дзейнасць па захаванню нацыянальнай спадчыны і ўручаючы ім граматы і памятныя падарункавыя сертыфікаты, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў А.І. Спосаб адзначыў, што “людзей, якія ўкладваюць свае сілы, веды, асабісты час, сродкі ў тое, каб зберагчы нашы святыні і захаваць для нашчадкаў нашу агульную памяць, намнога больш, чым сённяшніх узнагарод”.

А значыць, работа ў гэтым накірунку будзе працягвацца, і ў такой справе галоўнае – не спыняцца на дасягнутым.

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Определены победители районного этапа «Властелин села»

Сегодня, 18 мая, в агрогородке Бездеж на территории музея...

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за взятку

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за получение...

Губернаторы областей принимают участие в ежегодном сборе “Военная безопасность и оборона государства”

Развитие военно-политической обстановки в мире и непосредственно вокруг Беларуси...

В Дрогичине проходят областные соревнования по шашкам среди детей и юношества

Областные соревнования по интеллектуальному спорту проходят на базе Дрогичинского...