ДЗЕЦІ ВАЙНЫ…

Дата:

Амаль 70 гадоў ззяе мірнае неба над нашай роднай Беларуссю. За гэты час ужо вырасла не адно новае пакаленне людзей, якія не бачылі і не зведалі жахаў вайны. А тады, 22 чэрвеня 1941 года, фашысцкая авіяцыя інтэнсіўна бамбіла Брэстчыну.

— Была нядзеля, вельмі не хацелася рана ўставаць. Мама ласкава шаптала на вуха: “Паднімайся, сынок, трэба кароўку гнаць на пашу”, — пачаў свой аповед перад дзецьмі жыхар вёскі Субаты В.С.Яхімовіч.

Напрыканцы навучальнага года ў нашай школе праводзілася мерапрыемства на ваенна-патрыятычную тэму “Дзеці вайны пра  вайну”, прысвечанае 67 гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На яго мы запрасілі  Васіля Сямёнавіча Яхімовіча і Івана            Іосіфавіча Казака, якім у пачатку вайны было па 7 гадоў.

— І пагнаў я сваю кароўку за вёску, — працягвае расказ В.С.Яхімовіч. – Але што гэта? Бачу, у небе самалётаў шмат. Пачаў іх лічыць. А хутка да мяне прыбегла мама і загаласіла: “Вайна, сынок, пачалася!..”

Ужо значна пазней, мусіць, на другі год вайны, у Пацах прыпынілася аддзяленне партызан. Яны хадзілі на чыгунку ўчыняць дыверсію. Мы, хлапчукі,  бегалі на іх пагля-дзець, а потым збіралі і перадавалі ім у лес зброю.

Памятаю, як ішоў страшны бой на тэрыторыі паміж Гумнішчамі і Пігановічамі, дзе прызямліліся рускія дэсантнікі. Яны адбіліся ад немцаў, але сярод воінаў былі параненыя. Двум з іх аказала першую дапамогу сям’я Барысюк з Цыбак. Праўда, адзін дэсантнік памёр, бо цяжкая рана аказалася ў жываце, а другі пазней стаў камандзірам партызанскага атрада.

З пачаткам вайны закончылася і наша дзяцінства. Кожны дзень жылі ў страху. Як кажуць, аднойчы і я быў на валаску ад смерці. З боку Цыбак ехалі немцы, а партызаны зрабілі засаду на могілках. Паміж імі завязаўся бой. Гітлераўцы пачалі страляць з мінамёта, а наша хата стаяла непадалёку. Я схаваўся за капцом бульбы. Побач свісталі асколкі і кулі.

А неяк летам мы, вясковыя хлапчукі, былі на выгане. Бачым, едуць на дзвюх падводах партызаны – чалавек 11. Але што гэта? Зброя ў іх нямецкая. Мы падбеглі да іх. У гэты час з боку Сычоў прыскакалі тры верхавыя. Яны спыталі пароль. На падводах яго не ведалі, бо гэта былі пераапранутыя фашысты. Пачалася стральба… Мы, дзеці, — хутчэй у  канаву. Тады 3 гітлераўцы загінулі, а адзін партызан быў паранены ў жывот і падарваў сябе гранатай…”

Пасля вайны Васіль Сямёнавіч Яхімовіч узнаўляў народную гаспадарку. Спачатку працаваў паляводам у калгасе, а потым – будаўніком. Узводзіў жывёлагадоўчыя фермы і жылыя дамы. А вайну ён ненавідзіць, бо лічыць яе самым страшным злом на зямлі.

Цікавым было і выступленне другога госця школьнікаў – Івана Іосіфавіча Казака, вельмі паважанага чалавека ў сельгаскааператыве “Брашэ-вічы”. Звыш 45 гадоў ён адпрацаваў ветурачом. Калісьці я пісала пра яго нарыс “Па закону чалавечнасці”. Увесь час ён жыве па гэтаму закону.

Вось што пра І.І.Казака сказала жыхарка Цыбак Вольга Якаўлеўна Казак:

— Дык гэта такі чалавек, што вам і не расказаць. І як у яго на ўсіх цярпення хапае? Да яго і днём, і ноччу прыходзяць, ён нікому не адмаўляе, дапамагае лячыць жывёлу. Такіх людзей цяпер мала.

Нарадзіўся Іван Казак у вялікай і дружнай сялянскай сям’і ў 1933 го-дзе. З шасці гадоў пасвіў авечак, марыў пайсці ў школу. Але ў 1940 годзе яго не прынялі ў першы клас, бо ён паявіўся на свет 23 верасня. Доўга плакаў хлопчык. Каб супакоіць, яму ў падарунак далі галошыкі і сказалі прыйсці на вучобу праз год. Але ж не прайшоў год, як пачалася вайна.

Для Івана Іосіфавіча вайна – гэта слёзы, кроў і плач. “Вёску Цыбкі гітлераўцы лічылі партызанскай, — расказвае ён. – Ніколі не забуду 4 сакавіка 1943 года. Быў прыгожы сонечны дзень. Мы ўсе былі дома, калі заўважылі, што людзі ўцякаюць у лес. Бацька выглянуў ў акно і ўскрыкнуў: “Вёска гарыць!”. Ён выбег на двор і пачаў выганяць з хлява жывёлу. А я чую, як сцены патрэскваюць – немцы стралялі запальнымі кулямі. Маці закрычала: “Уцякайце, дзеткі!” – і выкінула з хаты калаўрот.

Дом наш поўнасцю згарэў, а калаўрот так і застаўся стаяць на агаро-дзе. Мы ўсе схаваліся ў яме, што была на прыся-дзібным участку  сусе-дзяў Самасюкоў. З-за дыму нічога навокал не было відаць. І на мяне напаў такі страх, што я пачаў увесь дрыжаць і сказаў маці: “Трэба хутчэй у лес уцякаць…”. Мяне ўсе паслухаліся, нават бацька.

Калі мы пабеглі, немцы заўважылі і пачалі па нам страляць, але мы былі ўжо далёка”.

Іван Іосіфавіч выцірае з твару скупыя мужчынскія слёзы. Калі іх сям’я тады вярнулася дамоў, то ад іх сядзібы засталіся адны галавешкі. А на месцы той ямы, дзе яны хаваліся, убачылі глыбокую варонку ад вялікага снарада. Так з дапамогай Бога, сам таго не ведаючы, Іван выратаваў сваіх родных і сябе ад смерці.

“Вёска наша, — працягвае расказваць І.І.Казак, — амаль уся была спалена, уцалела толькі дзесяць дамоў. Затое колькі было радасці, калі Чырвоная Армія выгнала з родных мясцін нямецка-фашысцкіх захопнікаў!”

Вучні з цікавасцю слухалі гасцей, задавалі ім розныя пытанні, потым выступілі з канцэртам мастацкай самадзейнасці.

У заключэнні мера-прыемства мы падарылі дзецям вайны кнігі. Загучала песня, якую падхапіла ўся зала:

Пусть всегда будет

солнце!

Пусть всегда будет небо!

Пусть всегда будет

мама!

Пусть всегда буду я!

Ніна ГРЫЦУК,

настаўніца Брашэвіцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.

 

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...