ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

Дата:

У другой палавіне  кастрычніка ў Маларыце прайшла ХІ абласная спартакіяда сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады “Вертыкаль”. Удзел у ёй прынялі 20 каманд гаррайвыканкамаў і зборная аблвыканкама. Пераможцы вызначаліся ў агульнакамандных і асабістых заліках у 9 відах спорту. Кіраўнік нашага раёна В.М.Хвацік аказаўся самым трапным стралком. У гэтым відзе спорту Васіль Міхайлавіч заваяваў першае месца.

***
Нядаўна па ініцыятыве аддзела па справах моладзі райвыканкама, райкама БРСМ і ДТСААФ у Драгічыне прайшоў конкурс майстэрства на лепшага маладога вадзіцеля, прысвечаны Дню аўтамабіліста і дарожніка. Удзельнічалі ў ім каля 20 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года з гарадскіх і бліжэйшых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. А сталі імі Андрэй Грыгарэнка – метадыст па турызму аддзела фізкультуры, спорту і турзыму райвыканкама, Мікалай Якута – вадзіцель ДТСААФ і Руслан Слесараў – вадзіцель РУП “Экзон”.
***
Бібліятэкамі раёна кожны год абслугоўваецца звыш 25 тысяч чытачоў. Працэнт абслугоўвання насельніцтва складае 55, у тым ліку сельскага – 55,9%.
Для больш поўнага задавальнення запытаў чытачоў у практыку работы бібліятэк укаранёны 32 віды платных паслуг. Ад рэалізацыі іх ужо атрымана каля 25 млн. рублёў.
***
У сельсаветах раёна створана і дзейнічае 15 добраахвотных дружын, у склад якіх уваходзіць 150 чалавек. У гарадской дружыне Драгічына налічваецца 100 членаў. З удзелам прадстаўнікоў добраахвотных дружын у грамадскіх месцах ужо затрымана звыш 140 правапарушальнікаў.
***
Толькі за дзевяць месяцаў бягучага года супрацоўнікамі міліцыі райаддзела ўнутраных спраў складзена 9350 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 7298 за парушэнне заканадаўства ў сферы бяспекі дарожнага  руху. Выяўлена 107 фактаў дробных крадзяжоў, 293 дробных хуліганстваў і 1177 фактаў распіцця спіртных напіткаў і паяўлення ў п’яным выглядзе  ў грамадскіх месцах.
Аляксей ФЁДАРАЎ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный выпускной бал

Выпускной вечер – особенный момент в жизни каждого юноши...

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

Интервью продолжалось около полутора часов. Александр Лукашенко ответил примерно...

Самый маленький город Австралии выставлен на продажу

Самый маленький город Австралии Куладди выставлен на продажу за...

Торжественное собрание, приуроченное ко Всемирному дню донора крови, прошло в Дрогичинской ЦРБ

В преддверии Дня донора в актовом зале Дрогичинской центральной...