Галіна Аляксандраўна Івашчанка

Дата:

У свой час Г.А.Івашчанка закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. І вось ужо 30 гадоў Галіна Аляксандраўна працуе настаўніцай англійскай мовы ў АСШ №2 г.Драгічына. За гэты час яна стала вопытным педагогам, выдатна валодае фактычным матэрыялам выкладаемага прадмета, шырока прымяняе на практыцы навейшыя дасягненні педагагічнай навукі. Да ўрокаў заўсёды старанна рыхтуецца. Асноўную ўвагу ўдзяляе развіццю вучэбнай актыўнасці школьнікаў, вучыць іх лагічнай думцы, уменню вы-дзяляць галоўнае.
У школе добра абсталяваны кабінет англійскай мовы. На ўроках настаўніца эфектыўна выкарыстоўвае разнастайныя сродкі навучання. Вялікі набор дыдактычнага і раздатачнага матэрыялу дазваляе даваць рабятам індывідуальныя заданні. Дарэчы, для развіцця ў вучняў інтарэсу да замежнай мовы і паглыблення іх ведаў Г.А.Івашчанка шмат часу адводзіць у перыяд пазакласнай работы.
НА ЗДЫМКУ: выкладчыца англійскай мовы АСШ №2 г.Драгічына Галіна Аляксандраўна Івашчанка.
Фота Юрыя Сяргея.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Особенности оплаты электроэнергии при подключении к АСКУЭ

АСКУЭ – автоматическая система контроля учета электрической энергии. Этой...

Минобразования определило сроки проведения итоговых испытаний для школьников в 2025/2026 учебном году

Минобразования определило формы и сроки проведения итоговых испытаний для...

Госстандарт изъял из продажи некоторые электроинструменты

Специалисты отдела областной инспекции Госстандарта выявили в торговой сети...

О правилах приема и поступления в учреждения образования МВД Республики Беларусь

Получить высшее образование в дневной форме могут граждане нашей...