spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ВЫТВОРЧАСЦІ МАЛАКА – НЕАСЛАБНУЮ ЎВАГУ

Дата:

Малочнатаварныя фермы сёння ў нас называюць своеасаблівымі манетнымі дварамі. І не без падстаў. Менавіта ад вытворчасці малака і рэалізацыі яго дзяржаве сельгасарганізацыі атрымліваюць значныя грашовыя прыбыткі. Вядома, найперш тады, калі малака шмат і яно высокай якасці.
Дарэчы, асноўнымі пазіцыямі экспарту сельгаспрадукцыі з Беларусі ў мінулым годзе з’яўляліся прадукты жывёлагадоўлі, у тым ліку малака-прадукты – 60%. Сярэднія ж экспартныя цэны ў студзені-лютым 2010 года ў параўнанні з аналагічным перыядам пазамінулага года ўзраслі на сухое абястлушчанае малако на 210%, сухое натуральнае малако – на 180%, казеін – на 70,8% масла – на 70,4%, сыры і тварог – на 38,3%. У вартасным выражэнні летась ад экспарту малака і малакапрадуктаў Беларусь атрымала 1,3 мільярда долараў ЗША,
Да 2015 года экспарт малака і малочных прадуктаў плануецца павялічыць у 2 разы – да 2,6 млрд. долараў. Задача, вядома, складаная, але ўпаўне рэальная. Нездарма ў рэспубліцы вялікая ўвага надаецца ўзвядзенню новых малочнатаварных комплексаў і карэннай рэканструкцыі даўно пабудаваных.
Пэўны ўклад у агульны поспех краіны ўносяць і жывёлаводы нашага раёна. Толькі летась яны прадалі дзяржаве 8168 тон мяса і 55954 тоны малака.
Яшчэ больш складаныя і адказныя задачы стаяць перад сельскімі працаўнікамі Драгічыншчыны ў бягучым годзе. Мяркуйце самі: сёлета яны павінны атрымаць 81 тысячу тон малака і 10 тысяч тон мяса.
Хутка пройдзе першае паўгоддзе. Чым жа характэрны гэты перыяд і пачатак лета для работнікаў малочнатаварных ферм раёна?
На жаль, сёлетні пашавы сезон пакуль не стаў перыядам вялікага малака. Наадварот, штодзённа ў параўнанні з мінулагоднім раён мінусуе па вытворчасці сырадою (гл. зводку). Найбольш значны недабор прадукцыі назіраецца ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Агра-Дзеткавічы”, “Прыазёрскі”, “Брашэвічы” і племзаво-дзе “Заказельскі”. Калі, скажам, у апошняй гаспадарцы ў гэты час летась за дзень надойвалі звыш 14 тон малака, то зараз – каля 10 тон.
З невялікім плюсам цяпер працуюць даяркі СВК “Бездзеж-Агра”. Але калі ўлічыць, што на працягу апошніх некалькіх гадоў тут зніжалася вытворчасць малака, то ніякіх падстаў для задавальнення таксама няма.
З-за моцнай спёкі травы на пашы сёлета добра не ўрадзілі, павыгаралі. Гэта – па-першае. Па-другое, у многіх гаспадарках ужо няма канцэнтратаў. Па-трэцяе, розныя сумесі, што сеялі на зялёны корм, з-за засухі не далі таго ўраджаю, што планавалася. У выніку дойны статак зараз не атрымлівае дастатковай колькасці кармоў. А гэта – асноўная прычына зніжэння прадуктыўнасці кароў.
Праўда, праверкі паказалі, што ў некаторых гаспадарках пашаваму ўтрыманню жывёлы не ўдзяляецца належная ўвага. Цяпер паўсюдна арганізавана кругласутачная пасьба кароў. Аднак не ўсюды паша своечасова падкошваецца, вызваляецца з-пад смецця, барануецца і падкормліваецца мінеральнымі тукамі.
Вялікае значэнне мае своечасовае забеспячэнне кароў на пашы дабра-якаснай вадой. Гэта павялічвае надоі на 10-19 працэнтаў. А патрэба ў пітной вадзе ў спякотнае надвор’е складае 60-80 літраў у дзень на 1 галаву жывёлы. А ці хапае ўдосталь вады гурту кароў у колькасці 250 галоў з фермы “Сасноўка” СВК “Брашэвічы”, для якіх на пашы ўстанавілі адно карыта для паення?
Лепш за ўсё на пашы ўстанаўліваць перавозныя бочкі з аўтапаілкамі. Пры іх жа адсутнасці неабходна арганізаваць справу так, каб жывёла магла піць ваду не менш 4-5 разоў у дзень.
Каб каровы на пашы не заразіліся шкоднымі захворваннямі, якія цяжка паддаюцца лячэнню, нельга дапускаць іх паення з лужын, канаў і ручаёў.
Кажуць, што маладая трава ўтрымлівае недастатковую колькасць фосфару і кальцыю, што адмоўна ўплывае на малочную прадуктыўнасць. У сувязі з гэтым кожная карова павінна атрымліваць у суткі 80-100 грамаў фосфарна-кальцыевых падкормак.
Каб папярэдзіць спецыфічнае захворванне – пашавую тэтанію, неабходна звярнуць увагу на забеспячэнне жывёлы магніем. У сярэднім у рацыён каровы яго рэкамендуецца ўводзіць 20-25 грамаў, выкарыстоўваючы для гэтага соль магнію.
Некаторую занепакоенасць выклікае і нізкая таварнасць малака ў асобных гаспадарках. Вельмі шмат яго выдаткоўваюць на розныя ўнутрыгаспадарчыя патрэбы ў СВК “Аляксеевічы-Агра”, “Ліпніцкі”, “Радастаўскі”, “Асіпавічы”. Так, напрыклад, у першай гаспадарцы 19 чэрвеня было расходавана 3744 кілаграмы малака. Залішняя раскоша! Мусіць, тут забыліся, што змяншэнне расходу малака на ўласныя патрэбы, павелічэнне яго таварнасці – адзін са шляхоў росту аб’ёмаў продажу гэтай прадукцыі дзяржаве. Заатветспецыялісты кааператыва павінны сур’ёзна зацікавіцца гэтым важным пытаннем і істотна палепшыць становішча.
Уважліва аналізуючы справы ў грамадскай жывёлагадоўлі, ужо цяпер зразумела, што раён сёлета не выканае прагнозных паказчыкаў па вытворчасці і продажу малака дзяржаве. Таму галоўнае цяпер – ліквідаваць адставанне. А для гэтага неабходна яшчэ раз удакладніць вытворчыя заданні, парадак аплаты працы ўсіх жывёлаводаў у залежнасці ад атрыманай прадукцыі. І, вядома ж, варта прымяняць меры больш эфектыўнага маральнага і матэрыяльнага стымулявання перадавікоў вытворчасці.
Аляксей СЯРГЕЙ

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Сегодня отмечается очередная годовщина трагедии на Чернобыльской АЭС

На четвертом энергоблоке Чернобыльской атомной электростанции 26 апреля 1986 года случилась...

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...