spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ЧАЛАВЕК І ЯГО СПРАВА

Дата:

У Антопальскай бальніцы сястрынскага догляду, як правіла, знаходзяць прытулак адзінокія састарэлыя людзі, якім патрэбны пастаянныя клопаты і якія не маюць блізкай радні. Цяпер тут такіх пацыентаў 30 чалавек. За імі наладжаны старанны догляд і лячэнне. А ўзначальвае калектыў бальніцы чулая і спагадлівая жанчына Алена Васільеўна Лукашэвіч. Яна – вопытны ўрач-тэрапеўт.
У далёкім 1983 годзе А.В.Лукашэвіч закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1984-га па 2006 год працавала загадчыцай тэрапеўтычнага аддзялення Антопальскай гарпасялковай бальніцы. За гэты час заслужыла павагу і аўтарытэт не толькі сярод калег па рабоце, але і ўсіх жыхароў гарадскога пасёлка. Таму калі ў 2006 годзе адкрылася бальніца сястрынскага догляду, загадчыцай яе прызначылі Алену Васільеўну.
Дарэчы, А.В.Лукашэвіч не толькі цудоўны ўрач, але і мілая, добрая мама. Яна нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей. У 2006 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана ордэнам Маці.

НА ЗДЫМКУ: загадчыца Антопальскай бальніцы сястрынскага догляду Алена Васільеўна Лукашэвіч.
Фота Юрыя Сяргея.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Сергей Глинский: «Мы просто не имеем права останавливаться на достигнутых результатах»

На совещании о развитии села и повышении эффективности аграрной отрасли, которое...

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...